Беларускі турызм у чаканні лепшых часоў



Яшчэ пазалетась Беларусь наведала каля паўмільёна замежных турыстаў. Большасць з іх прыязджала ў рамках бязвізавага рэжыму, які дазваляў пабываць ў Гарадзенскім і Берасцейскім рэгіёнах.

Зараз праз пандэмію ды палітычную сітуацыю Беларусь наведвае значна менш людзей. Сітуацыю каментуе намеснік старшыні Рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюза Сяргей Каляда:

– Не тое што менш, для нас гэта катастрофа! У нас у 2019 годзе больш за 300 тысяч прыехала замежных турыстаў. Дадаць сюды яшчэ з усходу 200 тысяч, то паўмільёна турыстаў атрымаецца. Гародня ніколі такога не бачыла. Бізнес адразу пайшоў у гэтым кірунку. Дзякуй Богу, што нарэшце нашае грамадства зразумела, што турыстыка – гэта новы кірунак эканомікі для нас. І трэба туды ісці. А зараз я скажу, што сумна, вельмі сумна. 

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, летась колькасць прыбылых у краіну была на роўні 1991 году.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя