Беларускіх турыстаў у Львове сёлета пабольшала ўдвая



Такія дадзеныя прыводзіць Цэнтр турыстычнай інфармацыі Львова.

Канчаткова адышлі ў нябыт часы, калі беларусы верылі байкам пра “страшных фашыстаў-бандэраўцаў”. Львоў упэўнена займае трэцяе месца ў індэксе ўкраінскіх гарадоў, якія найчасцей наведваюць нашы турысты – пасля Чарнігава і Кіева.

Прычын як мінімум чатыры. Па-першае – зручнае транспартнае спалучэнне з Беларусі. Па-другое – багацце львоўскай гісторыі і архітэктуры: турысты не хопіць і тыдня, каб агледзіць мясцовыя адметнасці. Па-трэцяе – бюджэтнасць вандроўкі: начлег і харчаванне ў Львове каштуюць танней, чым у тым жа Менску. І, вядома ж, гасціннасць і дабразычлівасць львавянаў.

Беларусы маюць трэці паказчык сярод замежных турыстаў у галіцыйскай сталіцы. На першым месцы традыцыйна палякі, на другім – туркі.

Паводле Цэнтра турыстычнай інфармацыі Львова, 93, 3 % турыстаў рэкамендуюць горад для наведвання сваім сябрам і сваякам.

Беларускае Радыё Рацыя