Беларускім „бязвізам” скарысталіся амаль 300 тысяч іншаземцаў
Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для грамадзян суседніх краін Еўразвязу ў Беларусь прыехалі амаль 284 тысячы іншаземцаў.

Большасць – гэта грамадзяне Літвы – амаль 183 тысячы. З Латвіі прыехалі агулам каля 90 тысяч, а з Польшчы – больш за 11 тысяч грамадзян.
Бязвізавы рэжым уведзены да 31 снежня бягучага года.
