Беларускім „бязвізам” скарысталіся больш за 200 тысяч іншаземцаў
Беларускім „бязвізам” скарысталіся больш за 200 тысяч іншаземцаў.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі падае новую статыстыку. Паводле яе, з 15 красавіка па „бязвізу” у Беларусь прыехалі больш за 128 тысяч грамадзян Літвы, 51 тысяча грамадзян і амаль 16 тысяч неграмадзян Латвіі.
З першага ліпеня магчымасцю бязвізавага наведвання скарысталіся каля пяці тысяч грамадзян Польшчы.
