Беларускія кіроўцы масава выкідваюць «дазволы»



На 2023 год у «Белтэхаглядзе» азначылі пераход з традыцыйных папяровых версій дазволаў на лічбавы варыянт.

Разам з гэтай зменай, як чакаецца, адпадзе неабходнасць друку бланкаў (у тым ліку дыягнастычнай карты). Каб выказаць сваё стаўленне да такога новаўвядзення, аўтааматары сталі выкідваць традыцыйныя папяровыя варыянты ў смеццевыя кошыкі, піша «Анлайнер».

Перамены, якія маюць адбыцца, знайшлі сваё адлюстраванне ў новай рэдакцыі Правілаў дарожнага руху. Так, падпункт 12.1.5 главы 3 Правілаў дарожнага руху, які загадваў кіроўцам мець пры сабе і перадаваць супрацоўнікам ДАІ „дазвол”, цяпер выключаны.

Беларускае Радыё Рацыя