Беларускую Белавежскую пушчу можна будзе наведваць без візаў



Замежнікам, якія захочуць наведаць Белавежскую пушчу, не спатрэбяцца візы. Яны змогуць знаходзіцца ў нацыянальны парку без іх на працягу трох дзён. Гэта прадугледжана ўказам №115 ад 9 сакавіка.

belpush35

Як інфармуе БЕЛТА, дакумент прыняты з мэтай развіцця трансгранічнага турызму, а таксама для павышэння эфектыўнасці выкарыстання ў Белавежскай пушчы аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры. Патрапіць у нацыянальны парк замежнікі змогуць праз пункт пропуску „Перароў — Белавежа”. Для гэтага яны мусяць мець адпаведны дакумент, які мусіць быць на працягу трох месяцаў распрацаваны і зацверджаны беларускім урадам.

Падставай для бязвізавага ўезду ў Рэспубліку Беларусь, выезду з Рэспублікі Беларусь у пункце пропуску і часовага знаходжання на тэрыторыі нацыянальнага парку да 3-х сутак будзе з’яўляцца дакумент, які прадстаўляе замежнаму грамадзяніну права на наведванне нацыянальнага парку.

Беларускае Радыё Рацыя