Беларусы часцей за ўсё адпачываюць у Егіпце, Турцыі і Украіне
Беларусы для адпачынку часцей за ўсё выбіраюць Егіпет, Турцыю, Украіну, Балгарыю і Расею. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў статыстычнай аглядзе да Сусветнага дня турызму.
Таксама ў спіс краін-лідараў па ліку арганізаваных выездаў патрапілі Іспанія, Польшча, Грэцыя, Грузія, Чарнагорыя. Найбольшы рост наведванняў адзначаецца па такіх напрамках, як Егіпет (з 123,8 тыс. у 2017 годзе да 212 тыс. у 2018-м), Украіна (з 91,2 тыс. да 122,1 тыс. адпаведна), Грузія (з 6,6 тыс. да 16,4 тыс.). Менш сталі бываць грамадзяне Беларусі ў Балгарыі (49,8 тыс. супраць 62,4 тыс.), Польшчы (30,2 тыс. супраць 36,2 тыс.), Чарнагорыі (16,2 тыс. супраць 19,4 тыс.) .
У Турцыі ў мінулым годзе адпачылі 151,4 тыс., у Расеі – 47 тыс., Іспаніі – 32,2 тыс., Грэцыі – 28,1 тыс. турыстаў.
У цэлым выязны турыстычны паток з Беларусі з улікам перасячэнняў дзяржаўнай мяжы на адкрытым беларуска-расейскім участку у 2018 годзе склаў 9,3 млн. чалавек. Арганізавана выехалі за мяжу 850,7 тыс. грамадзян. Геаграфія наведванняў налічвае 123 краіны свету, у тым ліку тэрытарыяльна аддаленыя (больш за 8 тыс. км) Сэнт-Люсія, Панама, Ангілья, Гватэмала, Уганда, Гана, востраў Буве. Сярэдняя працягласць знаходжання беларускіх турыстаў за мяжой склала 8 дзён.
Сусветны дзень турызму штогод адзначаецца 27 верасня. Мэта – прапаганда турызму, асвятленне яго ўкладу ў развіццё культурных сувязяў, забеспячэнне ўзаемаразумення паміж народамі.