Беларусы ездзяць у Беласток не толькі на закупы



Паводле Паўла Эссы, намесніка дырэктара Дэпартаменту адукацыі, спорту і турызму Адміністрацыі Падляшскага ваяводства, у беларускіх наведнікаў Беластоку стала тэндэнцыяй сумяшчаць шопінг з традыцыйным турызмам.

Пра гэта ён паведаміў журналісту Рацыі на адкрыцці міжнароднай выставы «Адпачынак-2019» у Менску.

– Таксама сочым за цікавай сітуацыяй з правядзеннем гандлёвых выходных у Польшчы. Спачатку мы думалі, што паменшыцца прыезд турыстаў з Беларусі з такімі мэтамі. Але аказалася, што турысты з Беларусі часта прыязджаюць у суботу, застаюцца на нядзелю і актыўна праводзяць вольны час. Карыстаюцца з турыстычных прапановаў Падляшша. Відавочна, што турыстака ў гэтым грае важную ролю, але не з’яўяецца адзіным элементам.

Павел Эсса заўважыў, што беларусы застаюцца лідарамі турыстычнага патоку на Падляшшы, у тройку таксама ўваходзяць немцы і літоўцы.

Беларускае Радыё Рацыя