Беларусы Іспаніі збіраюць сродкі і лістуюцца з палітвязнямі
„Вызваленне палітвязняў у Беларусі і падтрымка іх сем’яў – такой стала галоўная мэта беларусаў Іспаніі. У перыяд чарговай хвалі каранавірусу асноўная ўвага зканцэнтраваная на зборы сродкаў і ліставанні”, – распавёў беларус Аляксей Носаў:
– Актыўнасць трохі знізілася, трэба людзям адпачыць. Прынамсі з новай сілай трэба брацца за барацьбу вясной. Будзе запланавана шмат акцый, а пакуль падтрымліваем ініцыятывы.
Аляксей Носаў адзначыў, што пакуль да акцый далучаецца прыкладна адна і тая ж колькасць людзей. Але бліжэй да лета гэта можа быць зноў ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень чалавек на салідарных мерапрыемствах.
Беларускае Радыё Рацыя