Беларусы Італіі працягваюць працу у анлайн
Каб выказаць сваю салідарнасць з радзімай, працягваюць пераважна ў анлайн сваю працу беларусы Італіі. Асноўны кірунак дзейнасці на час чарговай каронавіруснай хвалі – гэта распаўсюд інфармацыі і пераклад артыкулаў на італьянскую мову, распавёў Максім Віталіевіч:
– Цяпер у сувязі з сітуацыяй з ковідам мы на жаль не можам праводзіць поўнамаштабных акцый, як летам 2020 года. Праводзім пікеты, адзіночныя ці з невялікай колькасцю людзей.
Максім Віталіевіч звярнуў увагу, што цяпер у Італіі на акцыі салідарнасці збіраецца з прычыны COVID-19 толькі па некалькі чалавек. Але нават такі фармат варта падтрымліваць.
Беларускае Радыё Рацыя