Беларусы Ізраіля рыхтуюць новыя акцыі салідарнасці



У ізраільскіх медыя часцей стала гучаць тэма Беларусі, а з новым кіраўніцтвам краіны ёсць тэмы для размовы. У гэтым перакананы беларус Том Урэцкі. На час ваенных дзеянняў акцыі салідарнасці не ладзіліся, але зараз усё па магчымасці аднаўляецца, – адзначыў ён:

– Мы кожныя два – тры тыдні арганізоўвалі акцыі то насупраць амбасады Беларусі, то на плошчы Дызенгоф, былі таксама акцыі ля Сцяны Плачу, у Хайфе, Ашдодзе. Самая вялікая акцыя наша была – гэта каля 200 – 300 чалавек – на плошчы Рабіна ў Тэль-Авіве.

Том Урэцкі звярнуў увагу, што акцыі салідарнасці ў летні перыяд плануецца ладзіць прыкладна раз на два тыдні. Яны адначасова адбываюцца ў розных ізраільскіх гарадах, колькасць удзельнікаў – да некалькіх дзесяткаў чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя