Беларусы могуць атрымліваць егіпецкія электронныя візы



Тэрмін разгляду пададзеных дакументаў складае да сямі рабочых дзён з даты рэгістрацыі, а тэрмін дзеяння візы — адзін месяц з правам яе падаўжэння без дадатковага збірання якіх-небудзь плацяжоў і збораў яшчэ на адзін месяц у галоўным упраўленні пашпартоў, іміграцыі і грамадзянства МУС Егіпта альбо яго рэгіянальных філіялах. Для атрымання электроннай турыстычнай візы ў якасці дакументаў візавай падтрымкі грамадзянін Беларусі, які не мае іншага замежнага грамадзянства, павінен даць гарантыі яго прыёму адной з турыстычных кампаній. Як правіла, названым дакументам выступае турыстычны ваўчар. Пры гэтым тураператар абавязаны папярэдне (на дату ўезду вандроўцы ў краіну) накіраваць інфармацыю аб турысце (пацверджанне яго прыёму) у міграцыйныя службы ў пункце пропуску праз мяжу і забяспечыць яго сустрэчу.

Кошт збору за разгляд візавай заяўкі залежыць ад кратнасці ўезду і складае для аднаразовага ўезду — $25, шматразовага — $60.

«Рэспубліка Беларусь уключана ў спіс краін, грамадзяне якіх маюць права атрымліваць уязную электронную турыстычную візу шляхам рэгістрацыі і падачы адпаведнай заяўкі праз спецыялізаванае прыкладанне E-visa. Пры гэтым прадугледжваецца магчымасць ўезду грамадзян Беларусі ў Егіпет праз любы дзеючы міжнародны пункт пропуску, абраны турыстам і паказаны ім у візавай заяўцы», — растлумачылі ў дыпмісіі.

«Гэта адкрывае магчымасць для паездак не толькі на Чырвонае мора, але і ў Каір. Такі дружалюбны крок дазволіць у цэлым актывізаваць увесь комплекс сувязяў і абменаў Беларусі і Егіпта, — лічаць у пасольстве. — Плюс гэта рашэнне дасць магчымасць прадметна працаваць над адкрыццём прамых рэгулярных авіязносін».

zviazda.by