Беларусы могуць з’ехаць з Гданьска 2 красавіка на аўтобусе



Беларускія грамадзяне змогуць вярнуцца з польскага Гданьска, скарыстаўшыся аўтобуснымі рэйсамі. Такая инфармацыя размешчана на сайце пасольства Беларусі ў Польшчы.

Так, 31 сакавіка арганізаваны аўтобусны рэйс па маршруце Гданьск – Варшава – Берасце – Баранавічы – Менск. На 2 красавіка запланаваны рэйс Гданьск – Беласток – Гародня – Ліда – Менск. 

Білеты можна набыць праз інтэрнэт-рэсурсы, альбо паведаміць свае даныя (прозвішча, імя (лацінка / руская), кантактны нумар тэлефона, грамадзянства) на e-mail: [email protected], альбо ў касах аўтавакзала Гданьска.

zviazda.by