Беларусы пачалі актыўней падарожнічаць па родным краі
Нацыянальнае агенцтва па турызме падсумавала вынікі тыднёвай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”, скіраванай па папулярызацыю ўнутраных вандровак. З 5 па 11 чэрвеня звыш 58 тысячаў грамадзянаў скарысталіся магчымасцю бясплатна наведаць 924 турыстычныя аб’екты – гэта ўстановы культуры, аграсядзібы, запаведнікі і санаторыі, дзе іх чакалі экскурсіі, дэгустацыі і майстар-класы.
Як адзначае эксперт, перадусім знешнія абставіны падштурхоўваюць беларусаў актыўней падарожнічаць па родным краі:
-Сапраўды, турыстычная справа і асабліва экскурсійная справа, вельмі залежныя ад абставін знешніх. Выезд за мяжу не вельмі значны, і вось такая новая склалася тэндэнцыя, якая павярнула беларусаў да самой Беларусі. І нашы жыхары пачалі адкрываць для сябе Беларусь.
Суразмоўца дадае, што ў палове сваёй беларускія турысты любілі выязджаць на адпачынак ва Украіну і далёка ня толькі да Чорнага мора. Цяпер гэты напрамак закрыты і людзі шукаюць альтэрнатывы ўнутры краіны.
Беларускае Радыё Рацыя