Беларусы Швейцарыі перанеслі сустрэчы ў анлайн



Інфармацыйная праца ды сустрэчы беларусаў у Швейцарыі адбываюцца толькі ў анлайн.

Тэма нумар адзін зараз – гэта вызваленне Наталлі Хершэ, якая пазбаўлена волі за знятую з амонаўца балаклаву, падрабязней распавяла беларуска Кацярына Кэлін:

– На дадзены момант з-за сітуацыі з каронавірусам мы нічога не праводзім. Наша апошняе мерапрыемства адбылося 20 лістапада, а наступнае планавалася на 10 снежня.

Кацярына Кэлін звярнула ўвагу на тое, што праца ў анлайн працягнецца як мінімум да канца зімы, пакуль рана казаць пра планы афлайн-сустрэч беларусаў Швейцарыі.

Беларускае Радыё Рацыя