Беларусы сталі больш траціць на паездкі за мяжу
17 гадоў таму
Беларусы сталі больш траціць на паездкі за мяжу, пра гэта сведчыць новая статыстыка Нацбанка.
-
Фота: globallookpress.com
Імпарт паслуг па артыкуле «Паездкі» і па паслугах пасажырскага транспарту склаў, згодна з вынікамі другога квартала, 35,5 млн даляраў. У першым квартале гэты паказчык быў на ўзроўні 34 млн даляраў. А дзеля параўнання ў 2022 годзе ў першым квартале — 25,5 млн даляраў.
Гэтыя сумы адлюстроўваюць не толькі аплату паездак на транспарце за мяжой, але і ў цэлым выдаткі жыхароў Беларусі ў іншых краінах. Сюды ўключаюцца як турыстычныя паездкі, так і дзелавыя камандзіроўкі. Пры гэтым Нацбанк не ўдакладняе, пра якія менавіта краіны ідзе гаворка.
Беларускае Радыё Рацыя
