Беларусы ў Кіеве (абноўлена)



Кіеў – гэта не толькі Майдан Незалежнасці і Храшчацік. Гэта і паўночны, прамысловы раён  сумесна са спальным. Гэта блышыныя рынкі, і нялёгкае, але вольнае жыццё.

Украінская сталіца прыцягвае беларусаў у пошуках лепшай долі.

Кажа жыхарка Кіева, беларуска, рамесніца па мастацкаму роспісу Надзея Галючок:

– Калі я ехала з Беларусі сюды ва Украіну, гэта быў 1974 год, у нас тады было горш жыць. Прыехала ва Украіну, зайшла ў краму, шмат каўбасы, мукі, было нашмат лягчэй. Цяпер ужо наадварот атрымліваецца, цяпер ва Украіне складаней, а ў Беларусі лягчэй. Прыязджае шмат, групамі прыязджаюць, сем’ямі, здымаюць кватэры, на экскурсіі ходзяць.

У 2000-х у Кіеве пражывала 16,5 тысячаў беларусаў, а па ўсёй Украіне больш за 270 тысячаў.

Украіна перамагае ў марах Беларусь. Яна выбірае наступнага прэзідэнта.

Віктар Парфёненка, Беларускае Радыё Рацыя, Кіеў

Фота аўтара