Беларусы ўсё часцей прыязджаюць у Львоў



Беларусы выйшлі на трэцяе месца сярод іншаземных турыстаў, якія найчасцей наведваюць Львоў. Пра гэта паведамляе прэсовая служба Львоўскага гарадскога савета.

lviv_map_panorama

Такой папулярнасці Львова спрыяе не толькі багацце гісторыка-архітектурных помнікаў і развітая турыстычная інфраструктура, але і талерантнасць львавянаў.

Вось што кажа мастак Олэсь Дзындра, карэнны львавянін:

– Львоў – гэта мастацкі горад. Львоў – гэта горад дыялогу ўжо апошнія 800 гадоў. Гэта горад, дзе кожны з кожным размаўляе на сваёй мове і ўсе заўсёды адзін аднога разумеюць. У тыя моманты, калі Львову не шанцавала і палітыкі ўмешваліся ў нармальны рэжым жыцця, у нармальныя адносіны, тады былі моманты агрэсіі, але гэта былі моманты – моманты ў вялікай гісторыі Львова, на якія можна не звяртаць увагу.

Штогод у сталіцу Галічыны прыязджае каля 50 тысяч нашых землякоў. Больш за беларусаў Львоў наведваюць толькі палякі і немцы.

Беларускае Радыё Рацыя