Беларусы згубілі цікавасць да літаратурных экскурсій?



Калі ва ўнутраным турызму ў Беларусі актыўна попыт набіраюць прыродазнаўчыя, этнаграфічныя і рэлігійныя экскурсіі, то ёсць і тыя напрамкі, якія вельмі моцна праселі – гавораць у Міністэрстве спорту і турызму. Пэўны заняпад назіраецца з літаратурнымі мясцінамі краіны, прынамсі з музеямі прысвечанымі выбітным літаратарам.

Фота: shliah.by

Экскурсавод упэўненая, што такое адбываецца на агульным фоне зніжэння цікавасці да друкаванага слова:

– Літаратурныя музеі адсунуты ў бок, бо ў нас новае пакаленне мала чытае. Адсюль „а хто такі гэты пісьменнік?”. У іх няма матывацыі, а вось як зрабіць, каб новае пакаленне чытала, я не ведаю. Калі я была маленькай, я вельмі хацела чытаць, памятаю свае першыя кніжкі. Калі дзіця будзе любіць кніжкі, яно і вырасце адукаваным, яго можна будзе весці ў любы літаратурны музей.

Суразмоўца ўпэўненая, што сітуацыю з літаратурнымі экскурсіямі яшчэ выратоўвае вывучэнне ў школах роднай літаратуры. Таму шэраг імёнаў на слыху і школьнікаў заахвочваюць наведваць экспазіцыі прысвечаныя айчынным пісьменнікам.

Беларускае Радыё Рацыя