Беларусы змогуць адпачыць у Грэцыі
Нягледзячы на каронавірус, беларусы, як і жыхары ЕЗ, змогуць летам адпачыць у Грэцыі.
Гэта краіна адмяніла абмежаванні для турыстаў. Галоўная ўмова – пасведчанне пра вакцынацыю або ПЦР-тэст з адмоўным вынікам на каронавірус, распавяла Ірына Цярэшка:
– Каранцін праходзіць ужо не трэба будзе. Адмяняецца нашэнне масак на вуліцы, толькі ў памяшканні. Турызм паволі ажывае. У першую чаргу будуць глядзець вакцынацыю, але не абавязкова. У каго ёсць, будуць праходзіць хутчэй праз памежны кантроль. Адпаведна тэст на каронавірус за 72 гадзіны.
На дадзены момант у Грэцыі зроблена звыш 3 мільёнаў прышчэпак. Гэта складае прыкладна 30% насельніцтва.
Беларускае Радыё Рацыя