Беларусы змогуць ездзіць у Ганконг без візаў
Палата прадстаўнікоў 7 снежня ўхваліла пагадненне пра бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ганконгам — спецыяльным адміністратыўным раёнам Кітайскай Народнай Рэспублікі. Гэты дакумент у парламенце прадстаўляў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас.
У адпаведнасці з пагадненнем грамадзяне дагаворных бакоў — уладальнікі дзейных праязных дакументаў — вызваляюцца ад візавых патрабаванняў пры ўездзе, выездзе, транзіце і часовым знаходжанні на тэрыторыі дзяржавы іншага боку, калі працягласць кожнага перыяду знаходжання не перавысіць 14 дзён, піша БелаПАН.
Бязвізавы рэжым, на думку прадстаўніка МЗС, дапаможа прыцягнуць у нашу краіну інвестараў і турыстаў з Ганконга.
Фота ukr.media
