Беларусы змогуць падарожнічаць у Ізраіль
Беларусы змогуць падарожнічаць у Ізраіль, які сёння адкрыў межы для грамадзян замежных дзяржаў, якія не раней як за 6 месяцаў і не пазней як за 14 дзён да даты ўезду зрабілі прышчэпку ад каронавіруснай інфекцыі.

Прызнаюцца вакцыны, афіцыйна ўхваленыя САЗ, а таксама расейскі „Спутник V”.
Вакцынацыя – не адзіная ўмова ўезду ў Ізраіль. У апублікаваных МЗС краіны правілах указана, што пры рэгістрацыі на рэйс неабходна таксама прад’явіць адмоўны вынік свежага ПЦР-тэсту, а пасля прыбыцця ў Ізраіль здаць яшчэ адзін тэст і да атрымання яго вынікаў або на 24 гадзіны адправіцца на каранцін. Ізраіль афіцыйна адмяніла так званы чырвоны спіс краін і дазволіў вакцынаваным уезд адтуль.
У гэтых краінах шырока распаўсюджваецца новы штам „амікрон”, аднак ён распаўсюджваецца і ў Ізраілі, і ў забароне на ўезд, які чарговым разам увялі ў канцы лістапада, паводле ацэнкі ўладаў, адпала неабходнасць.
