Беларусы змогуць патрапіць у яшчэ адну краіну без візы
Беларусы змогуць патрапіць у яшчэ адну краіну без візы.
Ухвалены праект міжурадавага пагаднення Рэспублікі Беларусь і Султаната Аман пра ўзаемную адмену віз. Падпісаны адпаведны ўказ.
Праект пагаднення ўхвалены ў якасці асновы для правядзення перамоў. Такім чынам, Міністэрства замежных спраў Беларусі ўпаўнаважана на правядзенне перамоў па праекту пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах праекта.