Беларусы змогуць трапіць у Грузію з 1 сакавіка
З 1 сакавіка беларусы змогуць трапіць у Грузію пры наяўнасці адмоўнага тэсту на каронавірус, перадае грузінскі «Першы канал». Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр краіны Іраклій Гарыбашвілі.
Наведваць краіну змогуць таксама грамадзяне Арменіі, Азербайджана, Украіны, Казахстана, Расеі. Гэта тычыцца авіязносін, паколькі сухапутная мяжа краіны пакуль застаецца закрытай.
Таксама Грузія змякчыла шэраг звязаных з каронавірусам абмежаванняў. З заўтрашняга дня запусцяць міжгародні транспарт, пачнуць працаваць гасцініцы на горных курортах. У Батумі з 1 сакавіка, а на ўсёй тэрыторыі краіны – с 8 сакавіка дазволяць прымаць наведвальнікаў у памяшканнях. З 1 сакавіка пачнуць працаваць дзяржаўныя і прыватныя дзіцячыя садкі, музеі і бібліятэкі, а с 8 сакавіка адкрыюць канатныя дарогі.
Пры гэтым з 21:00 да 05:00 у краіне захоўваецца каменданцкая гадзіна.