Беларусы ЗША святкуюць Дзень Волі
Чым адрозніваецца Дзень Волі ў эміграцыі ад адзначэнне гэтай даты ў Беларусі? Ці адбываецца пераасэнсаванне значэння 25 Сакавіка?
Адказы на гэтыя пытанні шукаў наш сённяшні „Госць Рацыі” – сябра Рады БНР, беларус, што жыве ў Вашынгтоне, Вячаслаў Бортнік:
– Канешне, гэта самая важная дата ў гісторыі для кожнага беларуса. Але хачу сказаць, што тыя падзеі, якія адбыліся і адбываюцца зараз у Беларусі, яны нават узнялі цікавасць да Дня Волі. І ўсё больш і больш маладых людзей, асабліва з апошняй плыні беларускай міграцыі ў ЗША, прымаюць удзел у розных беларускіх мерапрыемствах. І ў тым ліку святкуюць Дзень Волі ў гэтым годзе.
Вячаслаў Бортнік звярнуў увагу, што апошнім часам беларусы ЗША шукаюць больш крэатыўныя падыходы да святкавання Дня Волі. Гэта звязана з вялікай колькасцю моладзі, што прыязджае ў штаты.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: radabnr.org