Белавежская пушча ўвайшла ў топ мясцін для падарожжаў ад National Geographic



Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 мясцін для падарожжаў у 2020 годзе па версіі National Geographic. Такая інфармацыя размешчана на сайце тэлеканала.

Выданне прапануе турыстам наведаць адзін з апошніх захаваных куткоў дзікай прыроды ў Еўропе. Белавежская пушча ўключана ў Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яна размяшчаецца на вялікай тэрыторыі і нагадвае своеасаблівы аазіс. Асаблівую цікавасць уяўляюць насельнікі пушчы: папуляцыя еўрапейскага зубра, шматлікія віды птушак і млекакормячых. National Geographic раіць наведваць пушчу ў верасні-кастрычніку.

Таксама ў топ-25 самых цікавых мясцін на планеце ўвайшлі кітайская правінцыя Гуйчжоу, японскі рэгіён Тахоку, „сіні маршрут” у Венгрыі, горад-музей Тэльч у Чэхіі, Мадленскія астравы ў Канадзе, Форт Кочы ў Індыі, Нацыянальны парк Закума ў Чадзе, горад Філадэльфія і Нацыянальны парк Гранд-Каньён у ЗША, Мальдывы, штат Тасманія ў Аўстраліі, паўвостраў Камчатка ў Расеі і інш.

belta.by