Белавежская пушча запускае сумесны праект для пашырэння папуляцый дзікіх пчол
Белавежская пушча запускае сумесны праект, накіраваны на захаванне і развядзенне папуляцый дзікіх пчол. Ініцыятары спадзяюцца, што ён дазволіць узнавіць у нацыянальным парку шматвяковую традыцыю бортніцтва. Пра гэта паведамляецца на сайце Белавежскай пушчы.

Захоўваць і разводзіць папуляцыі дзікіх пчол плануюць у межах сумеснага праекту разам з Інстытутам генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Навукова-практычным цэнтрам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах і міжрэгіянальным цэнтрам па абароне і прасоўванні прадукцыі пчалярства Башкартастану «Алтын Солак».
Нагадаем, культура ляснога бортніцтва ў Беларусі і Польшчы ў 2020 годзе была ўключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Бортніцтва – гэта мастацтва атрымання мёду ад дзікіх пчол з калод і борцей.
