Belavia прэзентавала мабільнае прыкладанне для куплі білетаў і рэгістрацыі на рэйс



Зараз для пакупкі білета і рэгістрацыі на рэйс не трэба заходзіць на сайт, усе дзеянні можна зрабіць, выбраўшы патрэбную іконку на экране тэлефона — паведамляеTUT.by. Функцыянал прыкладання дазволіць пасажырам хутка знаходзіць і набываць авіяквіткі, не прывязваючыся тэрытарыяльна да кас «Белавія» або сайту belavia.by. Новы мабільны сэрвіс кампаніі можна спампаваць у AppStore і Google Play.

Для куплі квіткоў неабходна запоўніць дадзеныя пра горад вылету, горад прыбыцця, даты вылету і колькасць пасажыраў. Сістэма прадставіць спіс вынікаў, адпаведных зададзеным крытэрам, і карыстальнік зможа абраць  рэйс з спісу даступных. Пасля выбару тарыфу і кошту палёту варта ўвесці дадзеныя і кантактную інфармацыю аб пасажырах, а затым перайсці да экрана аплаты. Пасля паспяховай куплі білета ці квіткоў карыстальнік атрымае электронны ліст з пацвярджэннем плацяжу на ўказаны адрас электроннай пошты.

Дадатак таксама дае магчымасць зарэгістравацца на рэйс анлайн, што значна паскарае працэс праходжання рэгістрацыі ў аэрапорце. Гэта неабходна зрабіць не раней за 24 гадзіны і не пазней за 2 гадзін да часу вылету. Для большасці рэгулярных рэйсаў у маршрутнай сетцы «Белавія» карыстальнікі прыкладання змогуць атрымаць мабільныя пасадкавыя талоны з QR-кодам.