„Белавія” 15 чэрвеня аднаўляе выкананне рэгулярных рэйсаў ва Украіну



Авіякампанія „Белавія” 15 чэрвеня аднаўляе выкананне рэгулярных рэйсаў з Менска ў Кіеў, Львоў, Адэсу і Харкаў.

Як адзначае „Белавія”, для ўезду ў замежнага грамадзяніна абавязкова павінна быць медыцынская страхоўка, якая пакрывае лячэнне ад COVID-19.

Авіякампанія звяртае ўвагу, што ў транзітнай зоне аэрапорта Менск і адразу па прылёце ў адзін з аэрапортаў Украіны такую страхоўку купіць нельга. У сувязі з гэтым „Белавія” просіць паклапаціцца пра гэта загадзя.

Таксама ўсіх тых, хто прыляцеў ва Украіну, чакае 14-дзённая самаізаляцыя, удакладняе беларускі авіяперавозчык.

На мінулым тыдні Кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне адмяніць часовую забарону на ўезд у краіну замежнікаў, але ўстанавіў шэраг умоў. Так, згодна з пастановай Кабміна ад 12 чэрвеня 2020 года № 480 прадугледжана, што для ўезду ва Украіну замежнікам неабходны адпаведны страхавы поліс. А для асоб, якія прыбываюць з краін з шырокім распаўсюджваннем захворвання на каранавірусную інфекцыю, — знаходжанне ў абсервацыі. Гэта датычыцца і жыхароў Беларусі.

belapan.by