«Белавія» 23 траўня адкрые прамы рэйс у Мурманск
Палёты будуць выконвацца па аўторках. Вылет з Менска запланаваны на 10.15, прыбыццё ў Мурманск будзе ў 13.00. Зваротны рэйс з Мурманска адбудзецца ў 14.00, прылёт у сталіцу Беларусі — у 16.40 (час пазначаны мясцовы).
Працягласць рэйса па гэтым напрамку складзе менш за тры гадзіны. Пасажыры адправяцца ў палёт на самалёце Embraer 195.
Гендырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец лічыць, што дадзены кірунак арыентаваны на пасажыраў, якія вандруюць транзітам праз Менск, і на турыстаў, якія аддаюць перавагу незвычайным маршруты.