„Белавія” адмяніла палёты ў Лондан і Парыж



 „Белавія” адмяніла палёты ў Лондан і Парыж.

„У сувязі з рашэннем урадаў Вялікабрытаніі і Францыі аб забароне выканання рэйсаў „Белавія” ў/з Вялікабрытаніі і Францыі мы вымушаныя адмяніць палёты ў Лондан і Парыж з 25 траўня па 30 кастрычніка 2021 года”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы авіякампаніі.

„Мы засмучаныя сітуацыяй, якая склалася, якую не ў сілах змяніць. Прыносім свае прабачэнні пасажырам. Пасажыры могуць вярнуць поўны кошт білетаў без штрафаў або змяніць дату вылету на працягу тэрміну дзеяння авіябілета (1 год з моманту набыцця для цалкам нявыкарыстаных білетаў, 1 год з моманту пачатку палёту для часткова выкарыстаных білетаў). Для гэтага ім неабходна звярнуцца па месцы набыцця авіябілетаў”, — адзначае прэс-служба.

Раней „Белавія” прыпыніла палёты з Менска ў Вільню. Як паведаміла авіякампанія, палёты адмяняюцца з 03.00 25 траўня да 02.59 26 чэрвеня 2021 года (па беларускім часе). Адмена палётаў абумоўленая рашэннем літоўскага боку аб прыпыненні рэйсаў „Белавія” ў літоўскія аэрапорты і адпраўлення з іх, растлумачылі ў „Белавія”.

belapan.by