«Белавія» адмяняе палёты ў 12 гарадоў
Авіякампанія паведамляе, што ў сувязі з забаронай на выкананне рэйсаў з боку шэрагу краін, яна вымушаная адмяніць палёты з 27 траўня па 30 кастрычніка 2021 года па наступных напрамках
— Варшава
— Мілан
— Рым
— Амстэрдам
— Франкфурт
— Берлін
— Мюнхен
— Гановер
— Вена
— Брусэль
— Барселона
— Калінінград
Пасажыры могуць змяніць дату вылету білета або вярнуць поўны кошт без штрафаў на працягу года з моманту набыцця.