«Белавія» адмяняе прамыя рэйсы ў Уфу з 18 кастрычніка
Авіякампанія «Белавія» адмяняе выкананне прамых рэйсаў у Уфу з 18 кастрычніка 2021 г, паведамілі ў прэс-службе нацыянальнага авіяперавозчыка.

Палёты ў гэты расейскі горад прыпыняюцца на зімовы перыяд (да 31 сакавіка) па камерцыйных прычынах.
