„Белавія” аднаўляе чартарныя палёты ў Чарнагорыю
Чартарная праграма „Белавія” ў Чарнагорыю аднаўляецца з 10 ліпеня, паведамляе авіякампанія ў сваім акаўнце ў Facebook.
Вылеты з Менска ў Ціват будуць арганізаваны штодня.
Усе падрабязнасці можна даведацца ў турыстычных аператараў.
„ПЦР-тэст для палёту ў Чарнагорыю з сённяшняга дня не патрабуецца”, – падкрэсліваецца ў паведамленні.
