«Белавія» аднаўляе чартарныя рэйсы ў Іарданію і Егіпет
Авіякампанія «Белавія» аднаўляе выкананне чартарных рэйсаў у Іарданію і Егіпет, паведамляецца на сайце перавозчыка.

«Авіякампанія аднаўляе выкананне чартарных рэйсаў у Іарданію. Вылецець з Менска ў Акабу можна з 2 красавіка. Таксама аднаўляюцца чартарныя рэйсы з Гомеля на курорты Егіпта: у Хургаду з 8 сакавіка і ў Шарм-эль-Шэйх з 13 сакавіка», — гаворыцца ў паведамленні.
Набыць білеты і даведацца больш падрабязна аб падарожжы можна ў турыстычных агентаў.
