«Белавія» аднаўляе палёты з Менска ў Ніжні Ноўгарад з 11 красавіка
З 11 красавіка нацыянальная авіякампанія «Белавія» аднаўляе выкананне рэйсаў па маршруце Менск — Ніжні Ноўгарад — Менск, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.
Вылет з беларускай сталіцы будзе ажыццяўляцца па нядзелях у 00:25 (прыбыццё ў Ніжні Ноўгарад — у 02:20). Назад самалёты будуць вылятаць у 3:30 з прыбыццём у Менск у 5:30.
«Белавія» нагадвае, што для замежнікаў, якія прыязджаюць у РФ, дзейнічаюць абмежаванні. Перад паездкай рэкамендуецца загадзя азнаёміцца з патрабаваннямі боку, які прымае.