„Белавія” аднаўляе рэгулярныя палёты з Менска ў Вільню



«Белавія» 5 жніўня адновіць рэгулярныя палёты з Менска ў Вільню, перарваныя ў пачатку красавіка з-за пандэміі каронавірусу.

Як паведамляе авіякампанія на сваёй старонцы ў сацсетках, рэйсы будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень (трэці, чацвёрты, пяты, сёмы дні). Час у дарозе складзе 35 хвілін.

Уезд у Літву дазволены грамадзянам Літвы і ЕЗ, пасажырам з відам на жыхарства.

16 жніўня «Белавія» таксама адновіць выкананне рэйсаў па маршруце Менск – Вена. Рэйсы будуць выконвацца ў першы, трэці, чацвёрты, сёмы дні тыдня.

Авіякампанія просіць перад палётам азнаёміцца з інфармацыяй па абмежаваннях на ўезд/выезд у краіну прызначэння.

На мінулым тыдні беларускі авіяперавозчык аднавіў рэгулярныя рэйсы ў Варшаву і Талін.

БелаПАН