„Белавія” аднаўляе рэгулярныя рэйсы з Менска ў Будапешт
Авіякампанія „Белавія” 2 траўня адновіць выкананне перапыненых раней з-за пандэміі COVID-19 рэгулярных рэйсаў Менск — Будапешт — Менск.
Палёты па гэтым кірунку будуць выконвацца два разы на тыдзень (па серадах і нядзелях), паведамляе прэс-служба беларускага авіяперавозчыка.
Расклад (час мясцовы): Менск— Будапешт — 12.30—13.15, Будапешт — Менск — 13.55—16.35
У авіякампаніі рэкамендуюць перад купляй квітка ўдакладніць у кампетэнтных органаў абмежаванні на ўезд/выезд у краіну прызначэння.