„Белавія” аднаўляе выкананне рэгулярных рэйсаў з Менска ў Рыгу
„Белавія” 22 сакавіка адновіць перапыненае з-за каронавіруса выкананне рэгулярных рэйсаў па маршруце Менск — Рыга — Менск, паведамляе прэс-служба беларускага авіяперавозчыка.
Палёты будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень: па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах. Час у дарозе складзе адну гадзіну.
„Белавія” рэкамендуе перад купляй авіябілета ўдакладніць у кампетэнтных органаў абмежаванні на ўезд/выезд у краіну прызначэння.
Як паведамлялася, латвійская авіякампанія airBaltic напярэдадні абвясціла, што плануе аднавіць рэгулярныя рэйсы з Рыгі ў Менск 28 сакавіка. Першапачаткова палёты будуць выконвацца два разы на тыдзень — па чацвяргах і суботах.
„Цяпер, калі дазволеныя палёты з Латвіі ў краіны за межамі Еўрапейскага звяза
, мы паступова аднаўляем зносіны на ключавых напрамках, каб палепшыць авіязносіны з Балтыйскім рэгіёнам і магчымасці транзіту праз Рыгу”, — адзначыў выканаўчы дырэктар airBaltic Марцін Гаўс.
