«Белавія» аднаўляе выкананне рэйсаў у Сочы і Краснадар
Палёты з Менска ў Сочы будуць выконвацца па 1, 4, 6 днях тыдня, паведамляе сайт авіякампаніі.
Таксама з 8 жніўня аднаўляюцца рэгулярныя рэйсы па маршруце Менск — Краснадар — Менск. Рэйсы будуць выконвацца тры разы на тыдзень. Азнаёміцца з раскладам і коштам квіткоў на дадзены рэйс можна на сайце авіякампаніі.
«Перад купляй авіябілета ўдакладняйце ў кампетэнтных органаў умовы краіны прызначэння па ўездзе, выездзе і знаходжанні», — падкрэслілі ў «Белавія».