„Белавія” аднавіла рэйсы ў Туркменістан
25 кастрычніка „Белавія” аднавіла рэйсы ў Туркменістан. Раніцай 26 кастрычніка ў Туркменбашы прызямліўся першы рэйс беларускай авіякампаніі.

З 1 лістапада рэйсы будуць выконвацца адзін раз на два тыдні па аўторках, паведамляе «Белавія».
