„Белавія” будзе лятаць у Казань і Екацерынбург



У гэтым летнім сезоне „Белавія” будзе выконваць рэйсы ў Казань і Екацярынбург два разы на тыдзень, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.

Рэйсы з Менска ў Казань і назад будуць выконвацца па суботах з 9 красавіка і па аўторках з 12 красавіка.

Рэйсы з Менска ў Екацярынбург і назад пачынаюцца з 11 красавіка. „Белавія” будзе лятаць па гэтым маршруце па панядзелках з 11 красавіка, а з 14 красавіка – і па чацвяргах.