„Белавія” будзе лятаць у Маскву штодня
„Белавія” павялічыць колькасць рэйсаў у Маскву (аэрапорт Унукава) з 8 жніўня, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.
Цяпер авіякампанія выконвае рэйсы ў Маскву па серадах, пятніцах і нядзелях, а з 8 жніўня пачне лятаць кожны дзень.
Па панядзелках і суботах вылет з Менска прызначаны на 7:00 з прылётам у Маскву ў 8:25. Зваротны рэйс – у 9:10 з прылётам у Беларусь у 10:35.
Па аўторках і чацвяргах самалёты будуць вылятаць з Менска ў 19.25 і прыбываць у расейскую сталіцу ў 20.50. Адпраўленне з Масквы ў 21:40 з прыбыццём у Менск у 23:05.