„Белавія” да канца сакавіка лятаць у Тэль-Авіў не будзе



„Белавія” працягнула адмену рэйсаў у Краснадар і Тэль-Авіў. Сёння, 18 сакавіка, стала вядома, што Расея працягнула закрыццё паветранай прасторы на поўдні краіны да 26 сакавіка.

Беларуская авіякампанія не паляціць у Краснадар 20 і 23 сакавіка, а ў Тэль-Авіў 20, 24 і 27 сакавіка.

Працягнецца выкананне палётаў па змененым раскладзе ў Стамбул, Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Ерэван, Баку, Алматы, Сочы, Дубай. Як звычайна будуць лятаць самалёты ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Ташкент і Нур-Султан.