„Белавія” і Wargaming прадставілі новы „танкалёт”
Новы аформлены ў фірмовых колерах World of Tanks самалёт „Белавія” прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Паветранае судна стала другім сумесным праектам кампаній. Самалёт традыцыйна выфарбаваны ў чорны колер. Фігура на фюзеляжы ўтворана яркімі элементамі камуфляжу ў фірмовых колерах World of Tanks і нагадвае сілуэт танка. У цэнтры кампазіцыі – зубр як адзін з галоўных сімвалаў Беларусі.
Асноўная ідэя брэндаванай ліўрэі – паказаць, што гульня, вядомая ва ўсім свеце, родам з Беларусі. У адрозненне ад папярэдняга, дзе змены закранулі толькі фюзеляж, у новым „танкалёце” шмат увагі было нададзена афармленні інтэр’еру. Гэта будзе першы ў свеце авіялайнер, цалкам брэндаваны камп’ютарнай гульнёй.
„Зубр – вялікае, магутнае, высакароднае стварэнне. Можна сказаць, што гэта танк ў свеце жывёл, – кажа кіраўнік аперавання Wargaming ў рэгіёне СНД Андрэй Мураўёў. – World of Tanks ужо восем гадоў прасоўваюць краіну ва ўсіх рэгіёнах планеты, пераймаючы эстафету ў гэтага магутнага звера, і спалучэнне двух вобразаў – гэта лепшы спосаб звязаць краіну і прадукт, які папулярызуе яе ва ўсім свеце. Мы ганарымся тым, што World of Tanks родам з Беларусі „.
У салоне адноўлена атмасфера World of Tanks: гукавое суправаджэнне будзе унікальным: з выкарыстаннем унутрагульнявых тэрмінаў, а мноства элементаў інтэр’еру – ад шторкі паміж класамі да адкідных столікаў – аформлены ў духу гульні. На кожным століку размешчана гістарычная даведка аб знакамітым танку або самаходцы. Дзякуючы гэтаму пасажыры даведаюцца больш і пра гісторыю танкабудавання, і пра найбуйнейшы гульнявы праект, створаным на тэрыторыі СНД. У планах таксама змяніць элементы формы бортправаднікоў, дадаць больш гульнявой айдэнтыкі ўнутры салона.