„Белавія” накіравала ў Пецярбург тры рэйсы з-за інцыдэнту ў Менску
Авіякампанія „Белавія” сёння з-за інцыдэнту ў аэрапорце Менска і ў сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я ў іншых паветраных гаванях Беларусі перанакіравала тры рэйсы ў Санкт-Пецярбург як на запасны аэрадром, піша reform.by.

Паводле інфармацыі кампаніі, былі перанакіраваны тры рэйсы:
- 942 Санкт-Пецярбург — Менск;
- 958 Дамадзедава — Менск;
- 976 Шарамеццева — Менск.
Пра тое, калі іх пасажыры змогуць трапіць у беларускую сталіцу, пакуль не паведамляецца.
Нагадаем, сёння пасля пасадкі ў аэрпорце Мінска выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы самалёт „Узбекскіх авіяліній”. Інцыдэнт адбыўся ўжо падчас „рулёжкі”. Самалёт не атрымаў пашкоджанняў. Аб пацярпелых не паведамляецца. Лайнер ужо адбуксіравалі да месца стаянкі, а пасажыраў даставілі ў будынак аэравакзала.
