„Белавія” пачне лятаць у Тэль-Авіў з дазапраўкай у Баку



„Белавія” аб’явіла аб аднаўленні палётаў у Тэль-Авіў па змененым маршруце.

Пры гэтым лятаць праз Украіну „Белавія” не можа з-за вайны і рашэння ўкраінскіх уладаў, а паветраная прастора ЕЗ для кампаніі закрытая з мінулага года пасля інцыдэнту з вымушанай пасадкай самалёта Ryanair у Менску.

Замест гэтага беларуская кампанія будзе выконваць рэйсы ў Тэль-Авіў па чацвяргах і нядзелях. Яны мяркуюць пасадку ў Баку для дазапраўкі. Час у палёце складзе больш за 8 гадзін.

У чацвер самалёт будзе вылятаць з Менска ў 11.50, прыбыццё ў Тэль-Авіў чакаецца ў 20.30. Зваротны вылет з Тэль-Авіва будзе выконвацца ў 21.30, а ў Менску самалёт прызямліцца ў 6.15 пятніцы.

Па нядзелях адлёт з Менска прызначаны на 13:20, прылёт у Тэль-Авіў – на 22:00. Зваротны вылет з ізраільскага горада ў 23:00, а прылёт у Менск у панядзелак у 7:45.

З-за абмежаванняў, звязаных з выкананнем новага маршруту, на ім нельга будзе правозіць цяжкі і габарытны багаж.