„Белавія” пачне лятаць з Мінска ў Вену ў 2020 годзе



Авіякампанія „Белавія” пачне лятаць з Менска ў Вену ў 2020 годзе. Пра гэта ішла размова на сустрэчы міністра транспарту і камунікацый Аляксея Аўраменкі з паслом Аўстрыі ў Беларусі Алаізы Вергетэр, паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.

Зараз палёты на лініі Вена-Менск-Вена выконвае авіякампанія „Аўстрыйскія авіялініі”. „Белавія” таксама прыняла рашэнне аб пачатку ўласных палётаў у Вену ў 2020 годзе.

Такім чынам, самалёты паміж Менскам і Венай будуць лятаць 14 разоў на тыдзень, рэйсы будуць выконвацца перавозчыкамі дзвюх краін – па 7 рэйсаў кожным бокам у адпаведнасці з дзеючымі дамоўленасцямі на ўзроўні авіяцыйных уладаў Беларусі і Аўстрыі.

Паводле ацэнак „Белавія”, выкананне ўласных рэйсаў у Вену дазволіць беларускаму перавозчыку павялічыць аб’ём экспарту паслуг, а таксама праводзіць гнуткую тарыфную палітыку на гэтым напрамку і прадставіць пасажырам больш прывабную прапанову. Таксама гэта будзе спрыяць стварэнню большай колькасці стыковак у Менску і, адпаведна, павялічыць транзітны пасажырапаток па сетцы „Белавія”.

Акрамя таго, на канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі ICAO Air Services Negotiation Event 2019, якая пройдзе 2-6 снежня ў Іарданіі, плануецца правесці кансультацыі авіяцыйных уладаў дзвюх краін па пытанні павелічэння частот на напрамку Менск-Вена-Менск.

zviazda.by