«Белавія» пачне лётаць у арабскі эмірат Рас-эль-Хайма



Авіякампанія «Белавія» 7 кастрычніка пачне выкананне рэгулярных рэйсаў з Менска ў Рас-эль-Хайма (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты).

Як паведаміў перавозчык, рэйсы будуць выконвацца адзін раз на тыдзень па чацвяргах. Вылет з Менска запланаваны на 4.55, прыбыццё ў Міжнародны аэрапорт Рс-эль-Хайма (RKT) — у 11.25. Зваротныя рэйсы з эмірата будуць весціся ў 12.25 з прылётам у Менск у 17.10. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.

Білеты можна набыць на сайце авіякампаніі, у офісах продажаў авіябілетаў і ў агентаў. Кошт пачынаецца ад 196 еўра ў адзін бок і 338 еўра за палёт туды-зваротна (тарыф LIGHT). Больш падрабязна з раскладам і тарыфамі можна азнаёміцца на сайце belavia.by.

Рэйсы будуць выконвацца на паветраным судне Embraer 195-Е2, разлічаным на перавозку 125 пасажыраў: 9 месцаў у бізнес-класе і 116 месцы ў эканом класе. Пры павелічэнні попыту на квіткі магчымая замена самалёта на больш ёмісты Boeing 737-800. Час палёту складае пяць з паловай гадзін.

Рас-эль-Хайма — самы паўночны эмірат у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, размешчаны недалёка ад Хаджарскіх гор. Найбольш папулярнымі турыстычнымі аб’ектамі зяўляюцца Нацыянальны музей у форце, гандлёвы цэнтр Manar Mall, парк Saqr, аквапарк Iceland Waterpark, гольф-клуб і авіяцыйны клуб Jazirah.

Міжнародны аэрапорт Рас-эль-Хайма размешчаны ў 18 кіламетрах ад горада і курортнай зоны. Дарога займае каля 20 хвілін у залежнасці ад абранага транспарту. Адлегласць да Дубая складае каля 100 кіламетраў, да Шарджы — каля 80 кіламетраў.

zviazda.by