„Белавія” паведаміла пра змену з-за COVID-19 правілаў пры пералёце ў Польшчу
Правілы ўезду ў Польшчу зменяцца 27 студзеня, паведамляе прэс-служба кампаніі „Белавія”.
„Пасажырам, якія вылятаюць рэйсам Менск — Варшава, уключаючы тых, што рухаюцца транзітам праз Менск ці Варшаву, рэкамендуецца прайсці ПЛР або экспрэс-тэст на SARS-Cov-2 (антыген або антыцелы) не раней чым за 48 гадзін да вылету з аэрапорта адпраўлення”, — адзначае авіяперавозчык.
Пасажыры, якія прадставяць тэст, вызваляюцца ад самаізаляцыі пасля прыбыцця.
Экспрэс-тэст на антыцелы да каронавіруса выконваецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск перад вылетам.
Аплата магчымая праз банк, мабільны банкінг або плацежны тэрмінал. Пра кошт даследавання, рэквізіты для аплаты і яе парадак можна даведацца на сайце „Белавія”.